На гэтым сайце вы знойдзеце інфармацыю аб прыватных курсах, прысвечаных акторскай прафесіі, а таксама праграмы, звязаныя з ёй, але адаптаваныя для людзей, якія не збіраюцца непасрэдна займацца акторствам.  

Назва ўсяго нашага педагагічнага праекту - ARTFACTOR. АРТФАКТАР існуе ўнутры кожнага з нас, ён правакуе і патрабуе ад нас творчасці ў розных яе праявах, пры пэўных умовах, пры адпаведных настройках ён можа раскрыць нас, здзівіць, узбадзёрыць і ўзмацніць, з яго дапамогай мы здольныя ажыццяўляць неверагодныя, нечаканыя, натхняльныя і захапляльныя рэчы.
АРТФАКТАР майстар-класы і трэнінгі Андрэя Саўчанкі (выкладае акторскае майстэрства з 2000 года. Актор, рэжысер, выкладчык Акадэміі мастацтваў)
 
для каго: акторам, бізнэсоўцам, дзецям, цікавым і цікаўным людзям
дзе: Менск (студыя Free Voice на Куйбышава,22 і студыя "Музычны Квартал" на Чапаева,3)
калі: з 2013 пастаянна працуюць групы розных праграмаў і ідзе набор у ніжэйназваныя групы)
 
АРТФАКТАР дапаможа
пачынаючым акторам і рэжысёрам зрабіць практычныя першыя крокі, "панюхаць пораху", ці падрыхтавацца да паступлення ў тэатральную ВНУ (праграмы "Мастацтва Актора" і "Партал у Тэатр");
бізнэсоўцам, кіраўнікам, мэнэджэрам, публічным асобам і іншым людзям пазбавіцца ад заціскаў і комплексаў, эфектыўна самапрэзентавацца, пашырыць свае здольнасці наконт камунікатыўнасці, а таксама прадуктыўна рыхтавацца, праводзіць публічныя выступы і пакідаць добрае ўражанне ў партнёраў пасля сустрэчы (праграмы "Культ Асобы, Індывідуальнасці і Камунікабельнасць." і "Эфектыўныя публічныя камунікацыі");
дзецям зачаравацца тэатрам (праграмы "Арт-Вандроўка" для розных узростаў);
і прафесійным акторам трымаць сябе ў форме і павялічваць свой узровень (праграмы "Пачуццё імправізацыі", "Праца над вобразам","Методыка стварэння монаперформанса", "Вербацім. Дакументальны спектакль", "Японскія Хайку як метад існавання актора на сцэне",
а таксама ў летні час - выяздныя майстар-класы на прыродзе - хутар у лесе - вёска Чанавічы, Нясвіжскі раён, Менская вобласць. Праграмы: "Актор і Прырода", "Беларуская міталогія", "Рытуал як спосаб існавання").

Запіс па тэлефонах:


+375 29 6248902
+375 29 6308301
e-скрыня: artofactor@gmail.com
 
 

Набор у новую акторскую групу "Праваднікі"


базавы курс Мастацтва Актора

 


запуск сакавік  2018


Чапаева, 3 Музычная студыя Арт-Квартал

Куйбышава, 22 Free Voice Studio аўд. 104а
запіс +375296248902
зручная для рухаў вопратка і зменны абутак

Арт-Вандроўка. Тэатр для дзяцей.
15:30-16:30 - ўзрост 5-7 гадоў.
а 15-й - група, якая працягвае заняткі - ўзрост 7-10 гадоў.
Адрас: Чапаева,3 Музычная студыя Арт-Квартал. Уваход з левага тарца будынку.
Кошт 17 руб (калі дзіцёнак карыстаецца беларускай мовай - зніжка 15%)
Трэба мець зручную для рухаў вопратку і зменны абутак.
Занятак доўжыцца 1 гадзіну.
Калі збіраецеся прыйсьці - запішыцеся, калі ласка

альбо праз е-скрыню: artofactor@gmail.com
альбо па тэлефонах:

+375296248902
+375296308301
Сталкер Андрэй Саўчанка